Logo Polskiego Radia
Print

Улады штрафуюць за ўстаноўку крыжоў у Курапатах

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.11.2018 13:28
Менскае кіраўніцтва дамагаецца ад грамадзкіх актывістаў дэмантаваць 13 крыжоў.
КурапатыКурапатыФота: radyjo.net

Беларускія праваабаронцы паведамляюць, што ўлады пачалі штрафаваць грамадзян за актыўную абарону ўрочышча Курапаты, дзе ў савецкія гады ладзіліся расстрэлы НКВД грамадзян Беларусі. Штраф за ўстаноўку крыжоў ва ўрочышчы Курапаты атрымаў актывіст Валер Рабцаў.

Паводле чыноўнікаў з Адміністрацыйнай камісіі пры Менскім райвыканкаме, Рабцаў вінаватым у зьдзяйсьненьні правапарушэньня па артыкуле 19.3 КаАП, то бок у парушэньні парадку і/або ўмоваў выкананьня работ на гісторыка-культурных каштоўнасьцях. Падставай стала ўстаноўка актывістам крыжа ў Курапатах без папярэдняга ўзгадненьня з Міністэрствам культуры і мясцовым выканаўчым органам. За гэта камісія пакарала яго штрафам у памеры 367,5 рублёў. На паседжаньні камісіі актывіст не прысутнічаў.

Гэта не адзінае пакараньне для актывіста за абарону Курапат з боку ўлады. Пры канцы кастрычніка «Мінскаблдарбуд» накіраваў ліст да згаданага ўжо Валеры Рабцава, а таксама да Сяргея Чайко, Зьміцера Дашкевіча, Ягора Лаўрухіна ды Сяргея Масюку з патрабаваньнем дэмантаваць 13 крыжоў. У адваротным выпадку ўстанова пагражала самастойна дэмантаваць крыжы з далейшым выстаўленьнем вялікага рахунку.

Таксама ўлады прызналі актывістаў вінаватымі за пашкоджаньне або забруджваньне аўтамабільнай дарогі ці іншага дарожнага збудаваньня. За гэта абаронцаў Курапатаў таксама аштрафавалі.

Актывісты спрабуюць абскардзіць прэтэнзіі чыноўнікаў праз суд.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт