Logo Polskiego Radia
Print

Крадзяжы – найбольш распаўсюджаны від злачынстваў у сельскай мясцовасьці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.11.2018 15:15
За 10 месяцаў 2018 у Беларусі зарэгістравана амаль 25 тыс. крадзяжоў
Pixabay/Pavlofox/CC0 Creative Commons

Гэта на 7,6% менш за паказчык аналягічнага пэрыяду мінулага года, паведамляе прэс-служба МУС.

Радзей сталі красьці з жыльля, адзеньня, ручной паклажы і аўтамабіляў. У 93% выпадкаў выкрадалася прыватная маёмасьць.

Крадзяжы – найбольш распаўсюджаны від злачынстваў у сельскай мясцовасьці, які складае 46% усіх злачынстваў. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года на 13,8% павялічылася колькасьць крадзяжоў з магазынаў, у тым ліку на 9,2% – з гандлёвых аб’ектаў у сельскай мясцовасьці. «Прычынамі і ўмовамі злачынстваў у вёсках зьяўляюцца п’янства і працоўная незанятасьць грамадзян, а таксама нізкая матывацыя для свайго разьвіцьця насельніцтва працаздольнага ўзросту, схільнага да асацыяльнага ладу жыцьця і правапарушэньняў, – адзначаецца ў паведамленьні.

– Акрамя таго, на статыстыку адмоўна ўплывае перавага ў сельскіх населеных пунктах людзей сталага ўзросту, якія атрымліваюць стабільны даход у выглядзе пэнсіі і, як сьледзтва, зьяўляюцца патэнцыйнымі ахвярамі ў сілу няздольнасьці да актыўнага супраціўленьня».

belapan.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт