Беларусы атрымаюць СМС з паведамленьнем пра запазычанасьць
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.11.2018 14:50
Упраўленьне прымусовага выкананьня такім чынам паведаміць даўжнікам аб завядзеньні выканаўчай вытворчасьці.
Zdjęcie ilutracyjnepixabay.com/CC0 Creative Commons
Гаворка ідзе пра ўсе запазычанасьці, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю ведамства – напрыклад, гэта нявыплата алімэнтаў і крэдытаў, фотафіксацыя ДАІ, адміністрацыйныя штрафы – у прыватнасьці, за безьбілетны праезд, расьпіцьцё сьпіртных напояў або пераход у неналежным месцы.
СМС будуць дасылаць пасьля таго, калі будзе распачата выканаўчая вытворчасьць у аддзеле прымусовага выкананьня.
Пакуль праходзяць дамоўленасьці з апэратарамі, але ў рамках закона такую рассылку ўжо можна зрабіць.
- Мы працуем з мабільнымі апэратарамі і ведаем, якія тэлефоны зарэгістраваныя на імя і прозьвішча даўжніка, – расказалі ў Мінюсьце.
Мяркуецца, што тэкст СМС-рассылкі будзе ўтрымліваць інфармацыю аб тым, што чалавек зараз даўжнік і ў дачыненьні да яго распачалі выканаўчую вытворчасьць. Таксама там будуць кантактныя дадзеныя судовага выканаўцы.
nn.by/tut.by/яс