Зь Беларусі хочуць дэпартаваць прэс-сакратарку АГП
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.11.2018 07:34
Ганна Красуліна сказала, што будзе абскарджваць рашэньне ў судзе.
Szczepan1990/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
Міграцыйная служба Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі даслала прэс-сакратарцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай рашэньне аб дэпартацыі. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла сама Красуліна.
Красуліна сказала, што будзе абскарджваць рашэньне ў судзе.
Красуліна нарадзілася ў Расеі й мае расейскае грамадзянства. У Беларусь яна пераехала ў 2002 годзе. Муж і дзеці Красулінай маюць беларускае грамадзянства.
У АГП лічаць, што матывы дэпартацыі — палітычныя.
svaboda.org/аз