Logo Polskiego Radia
Print

Разьвітаньне з Ігарам Лучанком адбудзецца 14 лістапада

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.11.2018 09:02
У той жа дзень народны артыст Беларусі будзе пахаваны на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: summa/pixabay.com/CC0 Public Domain

/

Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі і СССР Ігарам Лучанком адбудзецца 14 лістапада з 11:00 да 14:00 у Цэнтральным доме афіцэраў у Менску. Пра гэта паведаміў БелаПАН сябар кампазытара, заслужаны артыст Беларусі Ўладзімір Правалінскі.
У той жа дзень Ігар Лучанок будзе пахаваны на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.
Па словах Правалінскага, дапамогу сям'і ў арганізацыі пахаваньня аказваюць Менгарвыканкам, Міністэрства культуры і Міністэрства абароны.
Ігар Лучанок памёр позна ўвечары 12 лістапада на 81-м годзе жыцьця. 2 лістапада яго экстранна шпіталізавалі ў бальніцу хуткай мэдыцынскай дапамогі Менска. Лекары дыягнаставалі інсульт, была прызначаная апэрацыя. Пасьля яе пацыента ўвялі ў штучную кому, з якой ён ня выйшаў.
У гэтым годзе ў Беларусі шырока адзначалі 80-годзьдзе Лучанка. Апошні канцэрт з юбілейнай сэрыі адбыўся ў Вялікай зале Белдзяржфілярмоніі 26 верасьня.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт