Logo Polskiego Radia
Print

Цела пісьменьніка Ахроменкі ня могуць вывезьці з Польшчы з-за памылкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.11.2018 18:03
Беларускі пісьменьнік, драматург, журналіст і кінасцэнарыст Уладзіслаў Ахроменка памёр 9 лістапада 2018 году.
Уладзіслаў АхроменкаУладзіслаў Ахроменкафота: facebook.com

Цела пісьменьніка Ахроменкі ня могуць вывезьці з Польшчы з-за памылкі ў пашпарце
Цела пісьменьніка й журналіста Ўладзіслава Ахроменкі ня могуць вывезьці з Польшчы з-за памылкі ў пашпарце. Пра гэта «Нашай Ніве» расказала дачка пісьменьніка Лізавета Ахроменка.
«З-за таго, што ў пашпарце таты й мамы не супадае апошняя літара, у нас вялікія праблемы. Для польскага боку яны – абсалютна чужыя людзі», – сказала дачка пісьменьніка.
Зараз сям'я літаратара вырашае гэтую праблему, таму пакуль невядома, калі канкрэтна адбудзецца разьвітаньне з Уладзіславам Ахроменкам.
«Разьвітаньне будзе ў Менску, але не раней за пятніцу ці суботу. Пахаваюць тату на Заходніх могілках», – сказала Лізавета Ахроменка.
Як паведамлялася, беларускі пісьменьнік, драматург, журналіст і кінасцэнарыст Уладзіслаў Ахроменка памёр 9 лістапада 2018 году. 29 кастрычніка ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт. Ахроменку знайшлі непрытомным у гатэльным нумары, дзе ён спыніўся.

Цела пісьменьніка й журналіста Ўладзіслава Ахроменкі ня могуць вывезьці з Польшчы з-за памылкі ў пашпарце. Пра гэта «Нашай Ніве» расказала дачка пісьменьніка Лізавета Ахроменка.

«З-за таго, што ў пашпарце таты й мамы не супадае апошняя літара, у нас вялікія праблемы. Для польскага боку яны – абсалютна чужыя людзі», – сказала дачка пісьменьніка.Зараз сям'я літаратара вырашае гэтую праблему, таму пакуль невядома, калі канкрэтна адбудзецца разьвітаньне з Уладзіславам Ахроменкам.

«Разьвітаньне будзе ў Менску, але не раней за пятніцу ці суботу. Пахаваюць тату на Заходніх могілках», – сказала Лізавета Ахроменка.

Як паведамлялася, беларускі пісьменьнік, драматург, журналіст і кінасцэнарыст Уладзіслаў Ахроменка памёр 9 лістапада 2018 году. 29 кастрычніка ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт. Ахроменку знайшлі непрытомным у гатэльным нумары, дзе ён спыніўся.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт