Logo Polskiego Radia
Print

У менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.11.2018 14:46
Спачатку пачуўся грукат, нібыта ідуць нейкія будаўнічыя працы - затым паляцелі кавалкі столі й пачуўся жаночы крык.
фота: Наша Ніва

У менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь, ёсьць пацярпелыя
У менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», які стаў відавочцам надзвычайнага здарэньня.
Адна дзяўчыну вынесьлі на руках, але яна прытомная. Другую заваліла так, што яна апынулася пад лаўкай. Але ў выніку змагла сысьці на сваіх нагах.
Пацярпелі крама кветак і пункт продажу аксэсуараў для мабільнай сувязі.
Усё пачалося з левага крыла гандлёвага цэнтра. Спачатку пачуўся грукат, нібыта ідуць нейкія будаўнічыя працы. Затым паляцелі кавалкі столі й пачуўся жаночы крык.
Столь падала кавалкамі: гэта гіпсакардон на алюмініевых канструкцыях. Першыя кавалкі ўпалі на дзяўчыну ў кветкавай краме. Яе прываліла, але калі стала зразумела, што абрынулася ўжо ўсё, што магло, наведнікі дасталі дзяўчыну з-пад завалаў. Яна была ў шоку, казала, баліць нага й рэбры.
Заваліла яшчэ адну дзяўчыну. Але ёй пашанцавала больш – яна залезла пад лаўку, калі пабачыла, што са столі падаюць элемэнты.

У менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», які стаў відавочцам надзвычайнага здарэньня.

Адна дзяўчыну вынесьлі на руках, але яна прытомная. Другую заваліла так, што яна апынулася пад лаўкай. Але ў выніку змагла сысьці на сваіх нагах.
Пацярпелі крама кветак і пункт продажу аксэсуараў для мабільнай сувязі.

Усё пачалося зь левага крыла гандлёвага цэнтра. Спачатку пачуўся грукат, нібыта ідуць нейкія будаўнічыя працы - затым паляцелі кавалкі столі й пачуўся жаночы крык.

Столь падала кавалкамі: гэта гіпсакардон на алюмініевых канструкцыях. Першыя кавалкі ўпалі на дзяўчыну ў кветкавай краме. Яе прываліла, але калі стала зразумела, што абрынулася ўжо ўсё, што магло, наведнікі дасталі дзяўчыну з-пад завалаў. Яна была ў шоку, казала, баліць нага й рэбры.

Заваліла яшчэ адну дзяўчыну. Але ёй пашанцавала больш – яна залезла пад лаўку, калі пабачыла, што са столі падаюць элемэнты.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт