Памёр пісьменьнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.11.2018 13:36
Як пісьменьнік працаваў у вострасюжэтных, запатрабаваных жанрах – дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя.
Уладзіслаў Ахроменкафота: facebook.com
Памёр пісьменьнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка
9 лістапада 2018 году ня стала таленавітага беларускага пісьменьніка, драматурга, кінасцэнарыста Ўладзіслава Ахроменкі. 29 кастрычніка ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт. Ахроменку знайшлі непрытомным у гатэльным нумары, дзе ён спыніўся.
Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі. Закончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю. Працаваў выкладчыкам музычнай школы, у часопісе «Крыніца» й «Бярозка», у газэце «Культура».
Жыў у Чарнігаве й Менску. Як пісьменьнік працаваў у вострасюжэтных, запатрабаваных жанрах – дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Пад псэўданімамі выдаў каля дзьвюх соцень камэрцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя зь іх экранізаваныя.
Ва Ўладзіслава Ахроменкі засталіся жонка й трое дзяцей.

паводле радыё рацыя/вс