«Гродна Азот» возьме крэдыт, каб запусьціць новы вытворчы комплекс
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
09.11.2018 15:34
Урад разважае магчымасьць скарыстацца кітайскай крэдытнай лініяй, а таксама сродкамі кансорцыюму беларускіх і расейскіх банкаў.
pixabay.com/Public Domain CC0
«Гродна Азот» возьме крэдыт, каб запусьціць новы комплекс
Запуск новай вытворчасьці азотнай кіслаты ў ААТ «Гродна Азот» павялічыць выручку прадпрыемства на 200 млн даляраў штогод. Пра гэта падчас наведваньня прадпрыемства паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, паведамляе ўрадавы інтэрнэт-партал.
Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта па вытворчасьці азотнай кіслаты магутнасьцю 1,2 тыс. т. у суткі, а таксама з рэканструкцыяй дзеючай вытворчасьці вадкіх азотных угнаеньняў (КАС).
Увод у эксплёатацыю аб’екта намечаны на канец года. Распавёў віцэ-прэм’ер і аб плянах па прыцягненьні сродкаў для будаўніцтва новага азотнага комплексу ў Горадні.
«Задума наступная: 15% (каля $ 250 млн) гэта ўласныя сродкі ААТ » Гродна Азот «, астатнія – прыцягнутыя. Адзін з варыянтаў – кітайская крэдытная лінія, распрацоўваюцца і альтэрнатыўныя магчымасьці. У прыватнасьці, сродкі кансорцыюма беларускіх і расейскіх банкаў», – адзначыў віцэ-прэмʼер Ігар Ляшэнка
racyja.com/government.by/эж
Запуск новай вытворчасьці азотнай кіслаты ў ААТ «Гродна Азот» павялічыць выручку прадпрыемства на 200 млн даляраў штогод. Пра гэта падчас наведваньня прадпрыемства паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, паведамляе ўрадавы інтэрнэт-партал.
Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта па вытворчасьці азотнай кіслаты магутнасьцю 1,2 тыс. т. у суткі, а таксама з рэканструкцыяй дзеючай вытворчасьці вадкіх азотных угнаеньняў (КАС).
Увод у эксплёатацыю аб’екта намечаны на канец года. Распавёў віцэ-прэм’ер і аб плянах па прыцягненьні сродкаў для будаўніцтва новага азотнага комплексу ў Горадні. У прыватнасьці, ўрад разважае магчымасьць скарыстацца кітайскай крэдытнай лініяй, а таксама сродкамі кансорцыюму беларускіх і расейскіх банкаў.
Аднак 15% інвэстыцыі або 250 млн даляраў унясе «Гродна азот» .
racyja.com/government.by/эж