Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі адзначылі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.11.2018 14:27
Мерапрыемствы прайшлі ў Менску і ў рэгіёнах.
EPA/TATYANA ZENKOVICH

У Менску ва ўрачыстасьцях прынялі ўдзел каля 1,5 тыс. чалавек – па 100 ад кожнага з дзевяці раёнаў Менску, а таксама прадстаўнікі КПБ і Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Мерапрыемства каля помніка Леніну працягвалася каля 20 хвілінаў. Удзельнікі пікету трымалі ў руках партрэты Сталіна і Леніна. Шмат хто ўсклаў кветкі да манумэнту.

У Берасьці адзначыць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі на цэнтральную плошчу выйшлі пераважна людзі сталага веку. Адзіным выключэньнем стаўся 37-гадовы Віктар Іваноў, былы першы сакратар берасьцейскага абкаму БРСМ. Менавіта ён ачоліў працэсію і прынёс кошык з кветкамі. Пэнсіянеры віншавалі адзін аднаго са сьвятам і запускалі з тэлефонаў песьні пра Леніна.

На здымках з Магілёва на сайце Белсата бачна група каля 30-40 чалавек, якія прыйшлі да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы горада. Старэйшыя трымалі партрэты Леніна, Сталіна і савецкія сьцягі. Людзі ў сярэднім узросьце прынесьлі нацыянальныя сьцягі Беларусі. Для прысутных выступіў аркестар.

Belsat.eu/яc

Фотарэпартаж са сьвяткаваньня у Менску (Польскае агенцтва друку PAP).

/

/

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт