Вугорскі лаўкостэр рыхтуецца да ўваходу ў Беларусь
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        06.11.2018 18:11
                    
                                 
                
                
                    у наступным годзе прадстаўнікі кампаніі зьбіраюцца ў беларускую сталіцу.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Лаўкостэр з Вугоршчыны Wizz Air можа адкрыць прамыя рэйсы ў Менск.
Пра паведаміў сёньня журналістам дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Чаба Балаг.
Чаба Балаг адзначыў, што абмяркоўваецца пытаньне павелічэньня колькасьці прамых авіярэйсаў у Беларусь. «У нас цесныя, добрыя адносіны з авіякампаніяй вугорскага паходжаньня – Wizz Air. Паспрабуем абмеркаваць з ёй адкрыцьцё прамых рэйсаў у Беларусь. Напэўна, у наступным годзе прадстаўнікі кампаніі прыедуць у беларускую сталіцу, каб пачаць практычную рэалізацыю, – сказаў дыплямат.
Прамыя авіярэйсы, па словах прадстаўніка МЗС, важныя не толькі для турыстаў, але і для бізнэсмэнаў. «Існуюць прамыя рэйсы паміж краінамі два-тры разы на тыдзень. Для бізнэсу гэтага недастаткова», – дадаў ён.
Паводле Наша Ніва/юл