Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах пачалі ставіць дзяржаўны мэмарыяльны знак

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.11.2018 14:22
6 лістапада на ўзгорку ў курапацкім мэмарыяле пачаліся будаўнічыя працы па ўсталяваньні знаку.
КурапатыКурапатыФота: Wikimedia.org/Andrej Kuźniečyk/CC BY-SA 3.0

Месцам усталяваньня замоўца – Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі – выбраў узгорак вядомы ў народзе як «Галгофа».

Паводле словаў актывіста Беларускага таварыства аховы помнікаў Юрыя Меляшкевіча, прысутная пры ўсталяваньні грамадзкасьць не выказвае пратэстаў. Людзі дэманструюць задавальненьне, маўляў «нарэшце дзяржава нешта ставіць».

Апроч мэмарыяльнага знаку людзі дамагаюцца ад дзяржавы інфармацыі пра тых людзей, якія былі расстраляныя НКУС ва ўрочышчы. Дзяржава павінны адкрыць архівы з інфармацыяй пра ахвяраў Курапат.

Таксама грамадзкія актывісты пачалі праводзіць інвэнтарызацыю пастаўленых грамадзкасьцю крыжоў ва ўрочышчы для падачы ў Міністэрства культуры дакумэнтаў, каб абараніць элемэнты народнага мэмарыялу.

Ужо праведзеная інвэнтарызацыя 39 крыжоў, якія знаходзяцца вакол дзяржаўнага знаку. Пашпартызацыя ўсіх астатніх крыжоў – іх у мэмарыяле прыблізна паўтары тысячы – будзе цягнуцца яшчэ каля году, самы мінімум гэта паўгоду.

Паводле Радыё Свабода/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт