Лукашэнка заклікаў грамадзян падтрымліваць парадак
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.11.2018 14:23
У гэтым Лукашэнка бачыць далейшую праграму разьвіцьця Беларусі.
Foto: translacja na youtube.com
Беларускі кіраўнік заявіў, што не зьяўляецца прыхільнікам рыначнага падыходу. На ягоную думку дбаць аб разьвіцьці тэрыторый, добраўпарадкаваньне, стварэньні новых працоўных месцаў павінна дзяржава.
З іншага боку, павінна быць актыўнасьць людзей, каб яны па-гаспадарку падыходзілі да месцаў, дзе жывуць. Аляксандр Лукашэнка заклікаў людзей удзельнічаць у працэсе добраўпарадкаваньня ў меру сіл і магчымасьцяў. «Трэба варушыцца. Не трэба спадзявацца толькі на дзяржаву, – сказаў Лукашэнка.
У якасьці пазытыўнага прыкладу беларускі кіраўнік згадаў гарадзкі пасёлак Балбасава ў Аршанскім раёне, а таксама Копысь, дзе дзяржава за апошнія гады стварыла найбольш камфортных умоў для жыцьця людзей.
Гэты ўзор Лукашэнка паабяцаў распаўсюдзіць на іншыя невялікія населеныя пункты Беларусі ў бліжэйшыя некалькі гадоў.
Паводле Белта/юл