У Беларусі стварылі тэставую базу «дармаедаў»
02 лістапад 2018, 09:24
Акцыя супраць «дармаедзкага» падатку ў Горадні, сакавік 2017

Падзяліцца
20
5
Глядзець камэнтары
Друкаваць
У Беларусі сфармавалі «пробную» базу зьвестак аб працаздольных грамадзянах, не занятых у эканоміцы, піша Tut.by са спасылкай на Міністэрства працы. Фінальную вэрсію базы мусяць стварыць да 1 сьнежня.
Праверыць, ці вы ў базе, пакуль нельга.
Плянуецца, што кожны грамадзянін зможа праверыць, ці залічваюць яго да «дармаедаў». База будзе публічная, але можна будзе атрымаць доступ толькі да інфармацыі пра сябе. Цяпер улады распрацоўваюць праграмнае забесьпячэньне, якое ня будзе публічна разьмяшчаць пэрсанальныя зьвесткі.
Дасылаць пісьмовыя апавяшчэньні аб «дармаедзтве» незанятым у эканоміцы ня будуць.
Кірмаш вакансій у Менску, 2017 год. Ілюстрацыйнае фота
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Белстат упершыню апублікаваў лічбы беспрацоўя, якія ў 10 разоў большыя за афіцыйныя
25 студзеня 2018 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1 аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва. Гэты дакумэнт прыйшоў на зьмену дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» ад 2 красавіка 2015 году.
Хто такія «дармаеды»?
Першы дакумэнт аб «дармаедах» абавязваў грамадзян Беларусі, іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і ня ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаваньні менш як 183 каляндарныя дні за год, выплачваць збор памерам 20 базавых велічынь. Інакш ім пагражаў штраф або адміністрацыйны арышт.
Тэрмін выплаты збору скончыўся 20 лютага 2017 году. Паводле дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, збор выплацілі больш за 54 тысячы чалавек з 470 тысяч, якім былі разасланыя паведамленьні.
Краіна дармаедаў. Спэцпраект Свабоды
Дэкрэт выклікаў хвалю пратэстаў у Беларусі ўвесну 2017-га. Удзельнікі «Маршаў недармаедаў» патрабавалі яго адмяніць. Вулічныя акцыі жорстка разганяла міліцыя, іх удзельнікаў штрафавалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі.
У сакавіку, пасьля масавых акцыяў пратэсту па ўсёй краіне, Лукашэнка пастанавіў прыпыніць дзеяньне дэкрэту на год, але пазьней заявіў, што не адмовіўся ад «падатку на дармаедаў». Ад чыноўнікаў гучалі розныя прапановы, як абнавіць дэкрэт, у тым ліку супярэчныя Канстытуцыі. Кіраўнік дзяржавы патрабаваў абнавіць дэкрэт № 3 да кастрычніка 2017-га.
Падкасты Свабоды
Тэлеграм Свабоды
Інстаграм Свабоды
У абноўленым дэкрэце новага азначэньня дармаедаў няма. У пастанове Савету Міністраў ад 31 сакавіка выкарыстоўваюцца азначэньні «працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы» і «працаздольныя грамадзяне, якія не працуюць».
«Не занятымі ў эканоміцы» будуць лічыць грамадзян Беларусі, якія не ажыцьцяўляюць працоўную, рамесную, творчую, навучальную ці іншую дзейнасьць.
Урад вызначыў, хто такія «дармаеды» і што зь імі рабіць
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ краіны 10 красавіка заявіў, што асноўная сутнасьць дэкрэту № 1 у тым, каб людзі працавалі і аплочвалі паслугі дзяржавы, у тым ліку ў ахове здароўя, ЖКГ.
У Беларусі сфармавалі «пробную» базу зьвестак аб працаздольных грамадзянах, не занятых у эканоміцы, піша Tut.by са спасылкай на Міністэрства працы. Фінальную вэрсію базы мусяць стварыць да 1 сьнежня. Праверыць, ці вы ў базе, пакуль нельга.
Плянуецца, што кожны грамадзянін зможа праверыць, ці залічваюць яго да «дармаедаў». База будзе публічная, але можна будзе атрымаць доступ толькі да інфармацыі пра сябе. Цяпер улады распрацоўваюць праграмнае забесьпячэньне, якое ня будзе публічна разьмяшчаць пэрсанальныя зьвесткі.
Дасылаць пісьмовыя апавяшчэньні аб «дармаедзтве» незанятым у эканоміцы ня будуць.
25 студзеня 2018 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1 аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва. Гэты дакумэнт прыйшоў на зьмену дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» ад 2 красавіка 2015 году.
Хто такія «дармаеды»? Першы дакумэнт аб «дармаедах» абавязваў грамадзян Беларусі, іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і ня ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаваньні менш як 183 каляндарныя дні за год, выплачваць збор памерам 20 базавых велічынь. Інакш ім пагражаў штраф або адміністрацыйны арышт.
Тэрмін выплаты збору скончыўся 20 лютага 2017 году. Паводле дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, збор выплацілі больш за 54 тысячы чалавек з 470 тысяч, якім былі разасланыя паведамленьні.
Дэкрэт выклікаў хвалю пратэстаў у Беларусі ўвесну 2017-га. Удзельнікі «Маршаў недармаедаў» патрабавалі яго адмяніць. Вулічныя акцыі жорстка разганяла міліцыя, іх удзельнікаў штрафавалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі.
У сакавіку, пасьля масавых акцыяў пратэсту па ўсёй краіне, Лукашэнка пастанавіў прыпыніць дзеяньне дэкрэту на год, але пазьней заявіў, што не адмовіўся ад «падатку на дармаедаў». Ад чыноўнікаў гучалі розныя прапановы, як абнавіць дэкрэт, у тым ліку супярэчныя Канстытуцыі. Кіраўнік дзяржавы патрабаваў абнавіць дэкрэт № 3 да кастрычніка 2017-га.
У абноўленым дэкрэце новага азначэньня дармаедаў няма. У пастанове Савету Міністраў ад 31 сакавіка выкарыстоўваюцца азначэньні «працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы» і «працаздольныя грамадзяне, якія не працуюць».
«Не занятымі ў эканоміцы» будуць лічыць грамадзян Беларусі, якія не ажыцьцяўляюць працоўную, рамесную, творчую, навучальную ці іншую дзейнасьць.
Урад вызначыў, хто такія «дармаеды» і што зь імі рабіцьАляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ краіны 10 красавіка заявіў, што асноўная сутнасьць дэкрэту № 1 у тым, каб людзі працавалі і аплочвалі паслугі дзяржавы, у тым ліку ў ахове здароўя, ЖКГ.
svaboda.org/эж