Logo Polskiego Radia
Print

Летува зацьвердзіла плян эвакуацыі на выпадак аварыі на БелАЭС

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.11.2018 09:16
У выпадку буйной аварыі на БелАЭС будуць эвакуяваныя 6000 жыхароў Летувы, якія знаходзяцца ў 30-кілямэтровай зоне ад яе.
Плян тэрыторыі Беларускай АЭС у Астраўцы Плян тэрыторыі Беларускай АЭС у Астраўцы фота: naviny.by

Летува зацьвердзіла плян эвакуацыі на выпадак аварыі на БелАЭС
Урад Летвы ў сераду 31 кастрычніка зацьвердзіў плян эвакуацыі насельніцтва на выпадак аварыі на Беларускай АЭС (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы. Плян падрыхтаваны Міністэрствам унутраных спраў краіны.
У выпадку буйной аварыі на БелАЭС будуць эвакуяваныя 6000 жыхароў Летувы, якія знаходзяцца ў 30-кілямэтровай зоне ад яе. Арганізатары сьцьвярджаюць, што распрацоўвалі плян зь улікам найбольш неспрыяльных умоў пры аварыі на АЭС – маштабу аварыі і неспрыяльных умоваў надвор'я. Эвакуацыя насельніцтва абыдзецца ў суму каля 20 мільёнаў эўра.
Таксама дакумэнт зацьвярджае стокілямэтровую зону прэвэнтыўнай абароны БелАЭС. У ёй пры аварыі будуць прымацца іншыя меры абароны.
Нагадаем, што Летува – самы настойлівы крытык будаўніцтва Беларускай АЭС.
euroradio.fm/эж


Урад Летувы ў сераду 31 кастрычніка зацьвердзіў плян эвакуацыі насельніцтва на выпадак аварыі на Беларускай АЭС (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы. Плян падрыхтаваны Міністэрствам унутраных спраў краіны.

У выпадку буйной аварыі на БелАЭС будуць эвакуяваныя 6000 жыхароў Летувы, якія знаходзяцца ў 30-кілямэтровай зоне ад яе. Арганізатары сьцьвярджаюць, што распрацоўвалі плян зь улікам найбольш неспрыяльных умоў пры аварыі на АЭС – маштабу аварыі і неспрыяльных умоваў надвор'я. Эвакуацыя насельніцтва абыдзецца ў суму каля 20 мільёнаў эўра.

Таксама дакумэнт зацьвярджае стокілямэтровую зону прэвэнтыўнай абароны БелАЭС. У ёй пры аварыі будуць прымацца іншыя меры абароны.
Нагадаем, што Летува – самы настойлівы крытык будаўніцтва Беларускай АЭС.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт