Эўракамісар Хан сустрэўся зь беларускімі праваабаронцамі
На сустрэчы абмяркоўваліся розныя аспэкты сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
У сераду, 31 кастрычніка, прадстаўнікі беларускіх няўрадавых дэмакратычных і праваабарончых арганізацый сустрэліся з Эўрапейскім камісарам па Эўрапейскай палітыцы суседзтва й перагавораў аб пашырэньні ЭЗ Ёханэсам Ханам. У сустрэчы таксама прымала ўдзел афіцыйная прадстаўніца Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын.
Беларускія НДА й праваабарончыя арганізацыі прадставілі сябра рады ПЦ „Вясна” Валянцін Стэфановіч, дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і кіраўнік незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.
На сустрэчы абмяркоўваліся розныя аспэкты сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў кантэксьце плянаванага падпісаньня пагадненьня аб двухбаковым супрацоўніцтве Беларусі й Эўразьвязу.
Прадстаўнікі грамадзянскай і праваабарончай супольнасьці
адзначылі, што, як і раней, сытуацыя ў галіне правоў чалавека характарызуецца адсутнасьцю нейкіх пазытыўных сыстэмных зьменаў.
Падчас сустрэчы закраналася тэма адсутнасьці прагрэсу па зьмене выбарчага заканадаўства, адмене і ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне, хібаў заканадаўства, рэгулюючага дзейнасьць грамадзкіх арганізацый у Беларусі.
Праваабаронцы таксама закранулі праблемы зьменаў у заканадаўства ў Закон „Аб масавых мерапрыемствах”, і плянаваную дэкрыміналізацыю дзейнасьці ад імя незарэгістраваных арганізацый, замяняючы яе адміністрацыйнай адказнасьцю.
Яны зьвярнулі таксама ўвагу на праблемы дзейнасьці сродкаў масавай інфармацыі й сыстэмны перасьлед журналістаў, якія працуюць у Беларусі без акрэдытацыі.
На сустрэчы была закранутая тэма крымінальнага перасьледу супраць лідараў незалежнага прафсаюза РЭП.
spring96.org/аз
У сераду, 31 кастрычніка, прадстаўнікі беларускіх няўрадавых дэмакратычных і праваабарончых арганізацый сустрэліся з Эўрапейскім камісарам па Эўрапейскай палітыцы суседзтва й перагавораў аб пашырэньні ЭЗ Ёханэсам Ханам. У сустрэчы таксама прымала ўдзел афіцыйная прадстаўніца Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын.
Беларускія НДА й праваабарончыя арганізацыі прадставілі сябра рады ПЦ „Вясна” Валянцін Стэфановіч, дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і кіраўнік незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.
На сустрэчы абмяркоўваліся розныя аспэкты сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў кантэксьце плянаванага падпісаньня пагадненьня аб двухбаковым супрацоўніцтве Беларусі й Эўразьвязу.
Прадстаўнікі грамадзянскай і праваабарончай супольнасьці адзначылі, што, як і раней, сытуацыя ў галіне правоў чалавека характарызуецца адсутнасьцю нейкіх пазытыўных сыстэмных зьменаў.