Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка прапанаваў заканадаўча даць БРСМ уладныя паўнамоцтвы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.10.2018 16:21
На яго думку, разьвіцьцю маладзёжнага руху ў краіне надаецца недастаткова ўвагі.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка прапанаваў заканадаўча даць БРСМ уладныя паўнамоцтвы
На яго думку, разьвіцьцю маладзёжнага руху ў краіне надаецца недастаткова ўвагі.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў заканадаўча даць БРСМ уладныя паўнамоцтвы. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў падчас сустрэчы з актывам БРСМ, прымеркаванай да 100-годзьдзя Ўсесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі (УЛКСМ).
Лукашэнка лічыць неабходным „дакладна вызначыцца з роляй”, якую ў Беларусі павінен іграць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. „Трэба вызначыцца нарэшце з тымі напрамкамі, па якіх будзе працаваць моладзь”, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
„Трэба вызначыцца й выразна даць сыгнал нашаму грамадзтву, моладзі, чым вы будзеце займацца. А органам улады — нам трэба, не баючыся, шчыра й адкрыта сказаць, якой уладай мы зможам надзяліць сёньня моладзь, у чым яны могуць быць памочнікамі дзяржавы, у чым мы іх будзем падтрымліваць. Хоць на ўзроўні закона”, - заявіў Лукашэнка.
На яго думку, разьвіцьцю маладзёжнага руху ў краіне надаецца недастаткова ўвагі. Ён зьвярнуў увагу, што буйныя аб'яднаньні, падобныя на БРСМ, зьяўляюцца „асновай грамадзянскай супольнасьці, хоць пэўнымі коламі прынята адносіць да гэтай катэгорыі толькі тыя арганізацыі, якія ваююць супраць дзяржавы”.
belapan.by/аз

Аляксандар Лукашэнка прапанаваў заканадаўча даць БРСМ уладныя паўнамоцтвы. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў падчас сустрэчы з актывам БРСМ, прымеркаванай да 100-годзьдзя Ўсесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі (УЛКСМ).

Лукашэнка лічыць неабходным „дакладна вызначыцца з роляй”, якую ў Беларусі павінен іграць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. „Трэба вызначыцца нарэшце з тымі напрамкамі, па якіх будзе працаваць моладзь”, - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

„Трэба вызначыцца й выразна даць сыгнал нашаму грамадзтву, моладзі, чым вы будзеце займацца. А органам улады — нам трэба, не баючыся, шчыра й адкрыта сказаць, якой уладай мы зможам надзяліць сёньня моладзь, у чым яны могуць быць памочнікамі дзяржавы, у чым мы іх будзем падтрымліваць. Хоць на ўзроўні закона”, - заявіў Лукашэнка.

На яго думку, разьвіцьцю маладзёжнага руху ў краіне надаецца недастаткова ўвагі. Ён адзначыў, што буйныя аб'яднаньні, падобныя на БРСМ, зьяўляюцца „асновай грамадзянскай супольнасьці, хоць пэўнымі коламі прынята адносіць да гэтай катэгорыі толькі тыя арганізацыі, якія ваююць супраць дзяржавы”.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт