Беларусь і Польшча могуць разам арганізаваць гандбольны ЧЭ-2026
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.10.2018 12:32
                    
                    Беларусь і Польшча могуць падаць сумесную заяўку на правядзеньне гандбольнага ЧЭ-2026.
                
Photo: JeppeSmedNielsen/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Беларусь і Польшча могуць разам арганізаваць гандбольны ЧЭ-2026
Беларусь і Польшча могуць падаць сумесную заяўку на правядзеньне гандбольнага ЧЭ-2026.
Кіраўнікі фэдэрацый гандбола Беларусі й Польшчы абмеркавалі пытаньне аб падачы сумеснай заяўкі на правядзеньне мужчынскага чэмпіянату Эўропы ў 2026 годзе, паведамілі ў прэс-службе Беларускай фэдэрацыі гандбола.
Гэта пытаньне старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў і кіраўнік Польскага гандбольнага саюза Анджэй Красьніцкі разгледзелі ў Варшаве ў час сьвяточных мерапрыемстваў у гонар 100-годзьдзя польскага гандбола. Уладзімір Канаплёў павіншаваў калег з гэтай знамянальнай падзеяй і ўручыў памятны падарунак.
belta.by/аз