Logo Polskiego Radia
Print

Каля будынку КДБ прайшла акцыя ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2018 08:43
Акцыю «Ланцуг памяці» ініцыяваў экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Каля будынку КДБ прайшла акцыя ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Акцыю «Ланцуг памяці» ініцыяваў экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч.
Палітык бесьперашкодна дабраўся да месца акцыі, перадае БелаПАН. У размове з журналістамі ён адзначыў важнасьць яе правядзеньня. Паводле яго слоў, няважна, колькі чалавек прыняло ў ёй удзел, галоўнае паказаць, што беларусы памятаюць пра падзеі ў будынку КДБ ў 1937 годзе.
Цяперашніх супрацоўнікаў КДБ Беларусі ён назваў «спадкаемцамі тых, хто ажыцьцяўляў рэпрэсіі ў 1930-х гадах». «Яны нават не знайшлі час зьмяніць назву. У іх кабінэтах працягваюць вісець партрэты Дзяржынскага. Яны ня хочуць адкрываць архівы пра тое, як праводзіліся рэпрэсіі і хто ў іх удзельнічаў», – адзначыў Статкевіч.
У мерапрыемстве прыняло ўдзел 20 чалавек, у тым ліку палітыкі Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Вячаслаў Сіўчык, актывісты Яўген Афнагель, Мікалай Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Ніна Багінская. Людзі выстройваліся ў ланцуг ля прыступак будынка КДБ, трымалі запаленыя сьвечкі. За падзеямі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Акцыя працягвалася каля 40 хвілін і прайшла без інцыдэнтаў.
Мерапрыемства прымеркавалі да трагічных падзей 81-гадовай даўніны. У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС, дзе зараз разьмяшчаецца сьледчы ізалятар КДБ, былі расстраляныя больш за 130 чалавек: навукоўцы, літаратары, лекары, грамадзкія дзеячы, кіраўнікі, работнікі сыстэмы адукацыі, будаўніцтва, прамысловасьці, гандлю.
….

Палітык бесьперашкодна дабраўся да месца акцыі, перадае БелаПАН. У размове з журналістамі ён адзначыў важнасьць яе правядзеньня. Паводле яго слоў, няважна, колькі чалавек прыняло ў ёй удзел, галоўнае паказаць, што беларусы памятаюць пра падзеі ў будынку КДБ ў 1937 годзе.

Цяперашніх супрацоўнікаў КДБ Беларусі ён назваў «спадкаемцамі тых, хто ажыцьцяўляў рэпрэсіі ў 1930-х гадах». «Яны нават не знайшлі час зьмяніць назву. У іх кабінэтах працягваюць вісець партрэты Дзяржынскага. Яны ня хочуць адкрываць архівы пра тое, як праводзіліся рэпрэсіі і хто ў іх удзельнічаў», – адзначыў Статкевіч.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел 20 чалавек, у тым ліку палітыкі Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Вячаслаў Сіўчык, актывісты Яўген Афнагель, Мікалай Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Ніна Багінская. Людзі выстройваліся ў ланцуг ля прыступак будынка КДБ, трымалі запаленыя сьвечкі.

За падзеямі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Акцыя працягвалася каля 40 хвілін і прайшла без інцыдэнтаў.

Мерапрыемства прымеркавалі да трагічных падзей 81-гадовай даўніны. У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС, дзе зараз разьмяшчаецца сьледчы ізалятар КДБ, былі расстраляныя больш за 130 чалавек: навукоўцы, літаратары, лекары, грамадзкія дзеячы, кіраўнікі, работнікі сыстэмы адукацыі, будаўніцтва, прамысловасьці, гандлю.

naviny.by/ав/фота: PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

/

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт