Найстаражытны скарб IX-X стагодзьдзя, знойдзены пад Полацкам, можна праглядзець анлайн на сайце музэя-запаведніка. Там знаходзіцца поўнае апісаньне манэт скарбу, а іх больш за сем тысяч, паведамляе gorod214.by.
Куфічныя дырхамы – гэта тонкія сярэбраныя манэты дыямэтрам каля 25–30 мм, на абодвух баках якіх знаходзяцца арабскія легенды. У цэнтральнай частцы абодвух бакоў дырхама зьмешчаны радковыя легенды, якія ўтрымліваюць набожныя выслоўі і імёны ўладароў, у абавязковых кругавых легендах гэтых манэт – працяг выслоўяў і найбольш значныя для нас выходныя дадзеныя (зьвесткі пра месца і год чаканкі).
Казьянкаўскі скарб куфічных дырхамаў зьяўляецца найбуйнейшым скарбам Старажытнай Русі. Скарб быў знойдзены ў 1973 годзе на правым беразе Дзьвіны ў вёсцы Казьянкі на Полаччыне. Гэтыя каштоўнасьці захоўваюцца ў музэйным зборы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка.
Агульная вага дырхамаў складае 19893,8 г срэбра 960°.
«Асноўная частка скарбу (7650 манэт) паступіла ў фонды музэя-запаведніка ў 1973-1974 гг. неўзабаве пасьля выяўленьня, пазьней да іх дадаліся яшчэ 13 манэт, якія паступілі з прыватных калекцый. Малодшая манэта скарбу – дырхам Саманіда Нуха ібн Насра, бітая ў Самаркандзе ў 333 г. х. (944/945 г.) – дазваляе датаваць факт утойваньня скарбу не пазьней другой паловы 940-х гг.», – паведамляе прэс-служба музэя.
Разглядзець скарб можа кожны ахвотны на сайце музэя. Усе 7663 манэты знаходзяцца ў электронным каталёгу.

Наша Ніва/ав