Logo Polskiego Radia
Print

БРСМ хоча зрабіць Палац Незалежнасьці гісторыка-культурнай каштоўнасьцю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.10.2018 15:19
Кіраўнік краіны не выключыў такой магчымасьці.
Палац Незалежнасьці ў МенскуПалац Незалежнасьці ў МенскуWikimedia Commons/Antono Vasiljev/CC BY-SA 4.0

Удзельнікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ прапануюць прысвоіць Палацу Незалежнасьці статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Кіраўнік краіны не выключыў такой магчымасьці.

Палац Незалежнасьці пабудаваны ў 2013 годзе па праекце Уладзіміра Архангельскага. Ён разьмяшчаецца на праспэкце Пераможцаў у Менску, побач з выставачным цэнтрам “БелЭкспа” і Плошчай дзяржаўнага сьцяга.

У Палацы Незалежнасьці праводзяцца буйныя міжнародныя сустрэчы. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што будынак будзе адкрыты для наведваньня. Але ў выніку экскурсіі па палацы праводзяцца толькі ў межах афіцыйных мерапрыемстваў.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт