Паўдзельнічаць у перапісу насельніцтва Беларусі можна будзе праз інтэрнэт
Наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі з 4 па 30 кастрычніка 2019 года, паведамляе Нацыянальныя прававы інтэрнэт-партал. Там апублікаваная інструкцыя па арганізацыі і правядзеньні перапісу, якая вызначае ня толькі пералік пытаньняў для жыхароў краіны, але таксама мэтады збору інфармацыі.
Напрыклад, у перапісных анкетах будуць пытаньня пра адукацыю, месца працы, жыльлёвыя ўмовы. У графу «нацыянальнасьць» можна будзе ўпісаць якую-кольвеч ідэнтычнасьць. Усяго ў сьпіс трапіць некалькі дзясяткаў пытаньняў.
Адметна, што анкеты будуць запаўняцца на людзей, якія памерлі пасьля 4 кастрычніка 2019 года, а на дзяцей, што нарадзіліся пасьля гэтай даты, інфармацыя зьбірацца ня будзе. Вынікі перапісу будуць цалкам гатовыя да 1 ліпеня 2021 года.
Як і раней, спэцыяльны пэрсанал будзе апытваць людзей падчас абходаў дамоў і спэцыяльных участкаў. Але жыхарам краіны можна будзе далучыцца да перапісу і праз інтэрнэт – гэта новаўвядзеньне. Яшчэ ў беларусаў спытаюць, ці маюць яны ўласныя зямельныя ўчасткі, з якой мэтай іх выкарыстоўваюць.
Папярэдні перапіс насельніцтва прайшоў у 2009 годзе. Тады статыстыка налічыла 9 503 807 жыхароў краіны.
euroradio.fm/эж