Logo Polskiego Radia
Print

Плян мерапрыемстваў на Ноч расстраляных паэтаў і Дзяды

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2018 09:10
81 год таму ў сутарэньнях «амэрыканкі» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР.
Галоўная алея КурапатаўГалоўная алея КурапатаўБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

81 год таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС «амэрыканкі» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – літаратары, дзяржаўныя дзеячы.
Да гэтай сумнай даты будуць прымеркаваныя шэраг мерапрыемстваў.
27 кастрычніка – 12:00. Бясплатная экскурсія па менскіх вуліцах рэпрэсаваных літаратараў. Запіс: +375 44 538 62 83 (Валерыя)
27 кастрычніка – 16:00. Бясплатная экскурсія «Курапаты – беларуская Галгофа». Запіс: +375 44 538 62 83 (Валерыя)
28 кастрычніка. ДЗЯДЫ – традыцыйнае шэсьце ў Курапаты. Збор удзельнікаў у 11.30 каля завода «Луч», станцыя мэтро «Парк Чалюскінцаў».
28 кастрычніка – 19:00. Вечар вечных вершаў. «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры будуць чытаць Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Уладзь Лянкевіч, Мікіта Найдзёнаў, Дар’я Бялькевіч, Янка Каліноўскі і іншыя. УВАХОД ВОЛЬНЫ!
29 кастрычніка – 18:00. Вечар выратаваных тэкстаў. Літаратурны музэй Петруся Броўкі. У чорную дату беларускай літаратуры дасьледчыкі і архівісты раскажуць гісторыі пошукаў і адкрыцьцяў тэкстаў расстраляных паэтаў. Толькі на адзін вечар будуць выстаўлены для паказу знойдзеныя рукапісы Алеся Дудара, Сяргея Астрэйкі, Юлія Таўбіна і Тодара Кляшторнага.
29 кастрычніка – 18:30 – Незабытыя галасы. Прагучаць паэтычныя і празаічныя творы Анатоля Вольнага, Платона Галавача, Максіма Гарэцкага, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Дудара, Уладзіміра Жылкі, Міхася Зарэцкага, Мойшэ Кульбака, Тодара Кляшторнага, Юркі Лявоннага, Валерыя Маракова, Міхася Чарота і многіх іншых. Творы прачытаюць вядомыя беларускія пісьменьнікі і пісьменьніцы, перакладчыкі, крытыкі, публіцысты, дзеячы культуры.
29 кастрычніка – 20:00 – 24:00 – Ноч расстраляных паэтаў. Курапаты.
Акцыя-напамін пра трагічную дату беларускай гісторыі: толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія энкавэдысты расстралялі больш за 100 літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Свой удзел у «Ночы расстраляных паэтаў» пацьвердзілі многія літаратары, музыкі, акторы.
«Сябры, за апошнія месяцы вакол Курапат адчыніўся партал беззаконьня. Арышты, суткі, правакатары, АБЭП, ламаньне крыжоў, ламаньне рук, фэервэркі, заявы Ізраілевіча і шмат шмат чаго яшчэ. Але прыйшоў час паказаць, што гэта толькі ўмацоўвае цікавасьць да тэмы асуджэньня камунізму», – піша на сваім профілі блёгер Эдуард Пальчыс.
Паводле Эдуарда Пальчыса/ав


81 год таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС «амэрыканкі» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – літаратары, дзяржаўныя дзеячы.

Да гэтай сумнай даты будуць прымеркаваныя шэраг мерапрыемстваў.

27 кастрычніка – 12:00. Бясплатная экскурсія па менскіх вуліцах рэпрэсаваных літаратараў. Запіс: +375 44 538 62 83 (Валерыя)27 кастрычніка – 16:00. Бясплатная экскурсія «Курапаты – беларуская Галгофа». Запіс: +375 44 538 62 83 (Валерыя)

28 кастрычніка. ДЗЯДЫ – традыцыйнае шэсьце ў Курапаты. Збор удзельнікаў у 11.30 каля завода «Луч», станцыя мэтро «Парк Чалюскінцаў».

28 кастрычніка – 19:00. Вечар вечных вершаў. «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры будуць чытаць Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Уладзь Лянкевіч, Мікіта Найдзёнаў, Дар’я Бялькевіч, Янка Каліноўскі і іншыя. УВАХОД ВОЛЬНЫ!

29 кастрычніка – 18:00. Вечар выратаваных тэкстаў. Літаратурны музэй Петруся Броўкі. У чорную дату беларускай літаратуры дасьледчыкі і архівісты раскажуць гісторыі пошукаў і адкрыцьцяў тэкстаў расстраляных паэтаў. Толькі на адзін вечар будуць выстаўлены для паказу знойдзеныя рукапісы Алеся Дудара, Сяргея Астрэйкі, Юлія Таўбіна і Тодара Кляшторнага.

29 кастрычніка – 18:30 – Незабытыя галасы. Прагучаць паэтычныя і празаічныя творы Анатоля Вольнага, Платона Галавача, Максіма Гарэцкага, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Дудара, Уладзіміра Жылкі, Міхася Зарэцкага, Мойшэ Кульбака, Тодара Кляшторнага, Юркі Лявоннага, Валерыя Маракова, Міхася Чарота і многіх іншых. Творы прачытаюць вядомыя беларускія пісьменьнікі і пісьменьніцы, перакладчыкі, крытыкі, публіцысты, дзеячы культуры.

29 кастрычніка – 20:00 – 24:00 – Ноч расстраляных паэтаў. Курапаты.

Акцыя-напамін пра трагічную дату беларускай гісторыі: толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія энкавэдысты расстралялі больш за 100 літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Свой удзел у «Ночы расстраляных паэтаў» пацьвердзілі многія літаратары, музыкі, акторы.

«Сябры, за апошнія месяцы вакол Курапат адчыніўся партал беззаконьня. Арышты, суткі, правакатары, АБЭП, ламаньне крыжоў, ламаньне рук, фэервэркі, заявы Ізраілевіча і шмат шмат чаго яшчэ. Але прыйшоў час паказаць, што гэта толькі ўмацоўвае цікавасьць да тэмы асуджэньня камунізму», – піша на сваім профілі блёгер Эдуард Пальчыс.

Паводле Эдуарда Пальчыса/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт