Беларусь і Турцыя плянуюць наладзіць перавозку грузаў па Дняпры
Беларусь і Турцыя працягваюць прапрацоўку праекта па арганізацыі грузавых перавозак па Дняпры. Аб гэтым сёньня на прэс-канфэрэнцыі заявіла пасол Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілвана Дарама, адказваючы на пытаньне карэспандэнта БелТА.
Размова ідзе аб будаўніцтве порта ў раёне вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёна Гомельскай вобласьці. Паводле слоў пасла, на дадзены момант праводзіцца пошук фінансавых крыніц для рэалізацыі праекта. Дыплямат падкрэсьліла, што яго ажыцьцяўленьне стане альтэрнатывай для перавозчыкаў дзьвюх краін, у якіх зьявіцца магчымасьць пастаўляць грузы па больш нізкіх цэнах.
Раней тэма грузавых перавозак па Дняпры неаднаразова абмяркоўвалася на розных узроўнях як у часе беларуска-турэцкіх, так і беларуска-ўкраінскіх кантактаў.
Восеньню 2017 года кіраўнікі Гомельскай і Херсонскай абласьцей, а таксама ТАА СП «НІБУЛОН» (г. Мікалаеў) падпісалі трохбаковы мэмарандум аб супрацоўніцтве й партнэрстве ў мэтах рэалізацыі праекта па аднаўленьні суднаходзтва па Дняпры. Ідэя праекта ў тым, каб загружаць на тэрыторыі Беларусі судны зьмешанага кляса, якія змогуць дастаўляць грузы цераз Чорнае мора ў краіны Эўропы, Азіі й Афрыкі. Такому судну не спатрэбяцца дадатковыя перавалкі ў марскіх партах, што істотна зьніжае кошт дастаўкі.
У яго рамках плянуецца будаўніцтва порта «рака-мора» на глыбакаводным участку Дняпра ў раёне вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёна, які знаходзіцца практычна на мяжы з Украінай, а таксама будзе праведзена паглыбленьне фарватару ракі на ўчастку паміж портам і Кіеўскім вадасховішчам. Гэты порт у пэрспэктыве можа стаць вялікім транзытным вузлом, што злучае ўсходнюю й заходнюю часткі новага Шаўковага шляху з Кітая ў Эўропу і дасьць магчымасьць арганізаваць пастаўку беларускай прадукцыі на экспарт па Дняпры ў Чорнае мора. У жніўні паведамлялася, што праектам зацікавіліся тры турэцкія кампаніі.

вс