МЗС назвала «жахалкай» заяву пра небясьпеку для ўкраінцаў паездак у Беларусь
Жахалкай і выдумкай назваў прэс-сакратар беларускага МЗС заяву ўкраінскага міністра пра тое, што ўкраінцам небясьпечна езьдзіць у Беларусь, перадае tut.by.
Кіраўнік украінскай дыпляматыі Павел Клімкін заявіў, што ўкраінцам небясьпечна езьдзіць у Беларусь, бо тут дзейнічаюць расейскія спэцслужбы. Як прыклад ён згадаў Паўла Грыба, якога затрымалі ў Беларусі й вывезьлі ў Расею, а таксама журналіста Паўла Шаройку, асуджанага ў Менску па абвінавачаньні ў шпіянажы.
Камэнтуючы гэтую заяву, прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз адзначыў, што складваецца ўражаньне, быццам бы ўкраінцы цяпер пра ўсё думаюць толькі ваеннымі катэгорыямі, у тым ліку ў дачыненьні да найбліжэйшага суседа.
Заявы Клімкіна ён назваў жахалкамі і выдумкамі: «Адначасова з вуснаў згаданага спадара міністра зьявілася жахалка пра нейкія небясьпекі для ўкраінскіх грамадзян. Таму няма сэнсу камэнтаваць гэтую, мякка кажучы, выдумку».
У якасьці абвяржэньня словаў Клімкіна Глаз згадаў пра 160 тысяч украінскіх уцекачоў, якія ў розны час прыбылі ў Беларусь. Таксама ён заявіў, што толькі сёлета Беларусь наведалі 1,5 мільёна ўкраінскіх грамадзян.

эўрарадыё/вс