Logo Polskiego Radia
Print

Шайгу ў Менску прыгразіў адказам на разьмяшчэньне ў Польшчы дывізіі ЗША

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.10.2018 14:15
«Ваенная актыўнасьць НАТО каля нашых межаў дасягнула небывалага ўзроўню з часоў халоднай вайны».
Міністар абароны Расеі, генэрал арміі Сяргей ШайгуМіністар абароны Расеі, генэрал арміі Сяргей Шайгуyoutube.com/screen

Шайгу ў Менску прыгразіў адказам на магчымае разьмяшчэньне ў Польшчы дывізіі ЗША
«Пляны польскага ўрада разьмясьціць на пастаяннай аснове на сваёй тэрыторыі дывізію ўзброеных сіл ЗША контрпрадуктыўныя й не спрыяюць захаваньню стабільнасьці і ўмацаваньню рэгіянальнай бясьпекі», заявіў міністар абароны Расеі, генэрал арміі Сяргей Шайгу. Пра гэта ён сказаў у сераду, 24 кастрычніка, на сумеснай калегіі ваенных ведамстваў РФ і Беларусі, якая праходзіць у Менску.
«У гэтых умовах мы вымушаныя прымаць меры ў адказ і павінны быць гатовыя нэйтралізаваць магчымыя ваенныя пагрозы на ўсіх напрамках», – дадаў ён.
«Ваенная актыўнасьць НАТО каля нашых межаў дасягнула небывалага ўзроўню з часоў халоднай вайны. Палітыка альянсу накіраваная на ўзмацненьне сваёй перадавой ваеннай прысутнасьці на ўсходнім флянгу», – заявіў Шайгу. Ён падкрэсьліў, што гэтыя дзеяньні ў НАТО апраўдваюць «міфам» пра пагрозу з боку Расеі.
наша ніва/риа новости/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт