Logo Polskiego Radia
Print

Мінкульт захапіў кінафэстываль «Лістапад»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.10.2018 16:26
У склад камісіі міжнароднага кінафэстывалю, якая складае праграму, упершыню не ўключылі прадстаўнікоў фэстывалю.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У гэтым годзе ў склад спэцыяльнай камісіі міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад», якая афармляе канчатковае рашэньне па праграме, упершыню не ўключылі прадстаўнікоў фэстывалю. Лістападаўская каманда мела толькі голас дарадцы, але канчатковае рашэньне прымалася камісіяй з чыноўнікаў, прычым невядома, хто канкрэтна ў яе ўваходзіць (акрамя першай намесьніцы міністра культуры Ірыны Дрыга).

«Ня будзем раскрываць назвы, але ў выніковую праграму з 87 пададзеных заявак не ўвайшлі некалькі стужак з нашай сэлекцыі, якую мы рэкамэндавалі камісіі пры Міністэрстве культуры», — падзяліўся з «НН» каардынатар нацыянальнага конкурсу Мікалай Лаўранюк.

Мяркуецца, што Мінкультуры перахапіў «Лістапад» пасьля таго, як у мінулым годзе ў праграме нацыянальнага конкурсу найлепшай была прызнаная стужка Юліі Шатун «Заўтра». Тады міністар культур Юрый Бондар выказаў сваю незадаволенасць па тэме: «У грамадзтве сфарміравалася няправільнае ўяўленне пра сучаснае беларускае кіно: чарнуха, зьнятая за тры капейкі на лічбавую камэру».

Такі звышкантроль з боку чыноўнікаў можа прывесьці да таго, што фэстываль перастане лічыцца незалежным і згубіць статус міжнароднага, бо, згодна з рэгламентам, фэстывалі міжнароднага фармату павінны быць па-за цэнзурай.

Пра байкот «Лістапада» з гэтай нагоды заявіла ўжо рэжысёрка Улада Сянькова, аўтарка стужак «Граф у апельсінах» і «Ахаха».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт