Logo Polskiego Radia
Print

На гэтым тыдні ў Гомелі пройдзе I Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.10.2018 17:02
Арганізаваць падзею на вышэйшым узроўні раней даручыў Аляксандр Лукашэнка.
фота: telegraf.by

На гэтым тыдні ў Гомелі пройдзе I Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны
На гэтым тыдні ў Гомелі адбудзецца першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які, як чакаецца, дазволіць актывізаваць супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
Арганізаваць падзею на вышэйшым узроўні раней даручыў Аляксандр Лукашэнка. Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны пройдзе ў Гомелі 25 і 26 кастрычніка. Заплянаваныя перамовы, кансультацыйны савет і выстава. Бакі маюць намер падпісаць вялікі пакет дакумэнтаў на дзясяткі мільёнаў даляраў.
З 10 па 12 кастрычніка ў Магілёве праходзіў Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі, пяты па ліку. Па яго выніках было падпісана больш за 70 рэгіянальных пагадненьняў. Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Уладзімірам Пуціным гандлёвае ўзаемадзеяньне й іншыя пытаньні. Пасьля завяршэньня афіцыйных мерапрыемстваў расейскі лідар пабываў у бацькоўскай хаце беларускага лідара.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт