Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы - адны з самых бедных людзей у сьвеце

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.10.2018 14:15
Паводле справаздачы Global Wealth Report, Беларусь апынулася амаль у самым нізе сьпісу са 140 краінаў.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паводле справаздачы Global Wealth Report, якая ацэньвае дабрабыт ва ўсім сьвеце, беларусы, разам з украінцамі, апынуліся амаль у самым нізе сьпісу са 140 краінаў. Для вызначэньня ўзроўню багацьця эканамісты падлічвалі як фінансавыя, так і не фінансавыя актывы дарослых грамадзян краін.

Беларусь і Украіна ў сусьветным рэйтынгу дабрабыту занялі 123 месца. Паводле падлікаў міжнародных эканамістаў, узровень багацьця беларусаў ацэньваецца прыкладна ў межах 1560 даляраў ЗША.

Цікава, што больш багатымі ў параўнаньні зь беларусамі ў справаздачы выглядаюць жыхары Нэпалу, якія маюць маёмасьці на 2054 долараў ЗША, камэрунцы – 2282 даляры, кэнійцы – 2306 даляраў. Бяднейшымі за беларусаў зьяўляюцца жыхары Таджыкістана – 1364 даляраў, Замбіі – 1197, Сырыі – 1190 долараў ЗША.

Самыя багатыя ў сьвеце – грамадзяне Швэйцарыі, маёмасьць дарослых швэйцарцаў складае больш за 530 тысяч даляраў ЗША. У дзясятцы найбольш заможных краін – Бэльгія, Нарвэгія, Новая Зэляндыя, Канада, Данія, Сынгапур, Францыя. Самыя бедныя – Этыёпія (167) і Малаві (141 даляр).

Belsat.eu/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт