У Беларусаў зьявіліся праблемы з набыцьцём льготных лекаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.10.2018 14:10
Справа тычыцца лякарства супраць хвароб сэрца і вачэй.
pixabay.com/Public Domain CC0
Асноўную частку лекаў, якія прызначаныя для лячэньня хвароб сардэчна-сасудзістай сыстэмы і глаўкомы, цяпер нельга набыць у льготным парадку: са значнай зьніжкай (10 ці 50%) ці атрымаць бясплатна. Пра гэта Эўрарадыё распавялі некалькі слухачоў, якія ня здолелі набыць неабходныя лекі па выпісаных рэцэптах. Інфармацыю пацьвердзілі ў аптэках.
Так званы «асноўны сьпіс» зацьверджаны пастановай №65 Міністэрства аховы здароўя. Зьмены былі ўнесеныя яшчэ 13 жніўня 2018 года, аднак моц набылі 17 кастрычніка, прычым, у аптэчныя сыстэмы продажу папраўкі ўнесьлі толькі 18 кастрычніка.
У адной зь менскіх паліклінік Эўрарадыё сказалі, што пакуль нічога не чулі пра абмежаваньні льготнага продажу лекаў у аптэках. Наадварот, там кажуць, што «асноўны сьпіс» не так даўно нават пашырыўся.
Калі разглядаць афіцыйны дакумэнт, то сапраўды атрымліваецца, што ў закон былі дадзены й новыя лекавыя сродкі, аднак агулам нашмат больш было выключана ці абмежавана.
euroradio.fm/яс