Logo Polskiego Radia
Print

Экспарт кампутарных паслуг вырас на 36%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.10.2018 15:16
Імпарт кампутарных паслуг апынуўся значна меншым за экспарт.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Экспарт кампутарных паслуг вырас на 36%
Імпарт кампутарных паслуг апынуўся значна меншым за экспарт.
У студзені-жніўні 2018 году экспарт кампутарных паслуг Беларусі склаў больш за 959 млн даляраў. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 году ён павялічыўся на 36,4%.
Як сьведчаць афіцыйныя статзьвесткі, за восем месяцаў доля кампутарных паслуг у агульным экспарце паслуг вырасла да 16,9% (супраць 14,4% у студзені—жніўні мінулага году).
Імпарт кампутарных паслуг апынуўся значна меншым за экспарт — 81,3 млн даляраў. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году гэты паказчык вырас на 21,3%. Такім чынам, станоўчае сальда зьнешняга гандлю кампутарнымі паслугамі за восем месяцаў году склала амаль 878 млн даляраў.
У 2017 годзе экспарт кампутарных паслуг Беларусі склаў 1,2 млрд даляраў і павялічыўся на 25,5% у параўнаньні з паказчыкам 2016 году.
Асноўны аб’ём (прыблізна 85%) экспарту фармуюць рэзыдэнты Парку высокіх тэхналёгій. За студзень-верасень гэтага году рэзыдэнтамі ПВТ сталі прыкладна 200 новых кампаній - гэта больш, чым за ўсю 12-гадовую гісторыю яго існаваньня. Прадстаўляючы ў жніўні новага міністра сувязі й інфарматызацыі Канстанціна Шульгана, першы віцэ-прэм’ер Аляксандр Турчын заявіў, што „лічбавая эканоміка — гэта прыярытэт нумар адзін і ўрада, і краіны ў цэлым”.
belapan.by/racyja.com/аз

У студзені-жніўні 2018 году экспарт кампутарных паслуг Беларусі склаў больш за 959 млн даляраў. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 году ён павялічыўся на 36,4%.

Як сьведчаць афіцыйныя статзьвесткі, за восем месяцаў доля кампутарных паслуг у агульным экспарце паслуг вырасла да 16,9% (супраць 14,4% у студзені—жніўні мінулага году).

Імпарт кампутарных паслуг апынуўся значна меншым за экспарт — 81,3 млн даляраў. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году гэты паказчык вырас на 21,3%. Такім чынам, станоўчае сальда зьнешняга гандлю кампутарнымі паслугамі за восем месяцаў году склала амаль 878 млн даляраў.

У 2017 годзе экспарт кампутарных паслуг Беларусі склаў 1,2 млрд даляраў і павялічыўся на 25,5% у параўнаньні з паказчыкам 2016 году.

Асноўны аб’ём (прыблізна 85%) экспарту фармуюць рэзыдэнты Парку высокіх тэхналёгій. За студзень-верасень гэтага году рэзыдэнтамі ПВТ сталі прыкладна 200 новых кампаній - гэта больш, чым за ўсю 12-гадовую гісторыю яго існаваньня.

Прадстаўляючы ў жніўні новага міністра сувязі й інфарматызацыі Канстанціна Шульгана, першы віцэ-прэм’ер Аляксандaр Турчын заявіў, што „лічбавая эканоміка — гэта прыярытэт нумар адзін і ўрада, і краіны ў цэлым”.

belapan.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт