Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Менску
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.10.2018 17:11
Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў сталіцы з 22 па 28 кастрычніка.
Бульбяныя дранікі з соўсам зь лісічакВалеры Саўко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Менску
Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў сталіцы з 22 па 28 кастрычніка.
Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Менску з 22 па 28 кастрычніка, паведамілі ў галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.
Акцыя адбудзецца ў сталіцы 18-ы раз. Удзел у ёй прымуць 66 аб'ектаў грамадзкага харчаваньня. Гасьцям прапануюць пяць страў нацыянальнай кухні: салата з курыцы з агароднінай і мядова-гарчычнай запраўкай - Br5; салянка шляхецкая - Br3; бужаніна з печанай агароднінай і сьмятанным соўсам - Br11,5; бульбяныя калдуны з мясам і сьмятанай - Br7; печаны яблык з тварожнымі блінчыкамі - Br5.
Прынцып Тыдня беларускай кухні - адзіная рэцэптура й цана незалежна ад тыпу й кляса аб'екта. Стравы распрацаваны сумесна з шэф-поварам рэстарана „Сядзіба”. З пералікам удзельнікаў можна азнаёміцца на сайце ўстановы.
belta.by/аз