Logo Polskiego Radia
Print

Тэмпэратурныя рэкорды дня пабітыя на большай частцы Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2018 17:11
Самая высокая тэмпэратура 16 кастрычніка была зафіксавана ў Брагіне - плюс 22,8.
Восень.Восень.Photo: MabelAmber /pixabay.com/CC0 Public Domain

Тэмпэратурныя рэкорды дня пабітыя на большай частцы Беларусі
Самая высокая тэмпэратура 16 кастрычніка была зафіксавана ў Брагіне - плюс 22,8
Тэмпэратурныя рэкорды дня пабітыя 16 кастрычніка на большай частцы Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідрамэтэаралёгіі, кантролю радыеактыўнага забруджваньня й маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды.
Так, паводле даных спэцыялістаў, у Віцебскай вобласьці тэмпэратурныя рэкорды зафіксаваны на ўсіх станцыях мэтэаназіраньняў, у Менскай вобласьці не перавышаны рэкорд дня толькі ў Менску. У Магілёўскай вобласьці рэкорды зафіксаваны таксама практычна ўсімі станцыямі, за выключэньнем Мсьціслава, у Гомельскай вобласьці выключэньне склалі толькі Васілевічы й Жыткавічы.
У Гарадзенскай вобласьці тэмпэратурныя рэкорды ў мінулыя суткі былі зафіксаваны толькі ў Горадні, Наваградку й Ашмянах. У Берасьцейскай вобласьці - толькі на мэтэастанцыі Палескай.
Самая высокая тэмпэратура 16 кастрычніка была зафіксавана ў Брагіне - плюс 22,8 (папярэдні рэкорд - плюс 19,1).
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт