Logo Polskiego Radia
Print

13 тыс. боепрыпасаў і 180 адзінак зброі затрымалі на беларуска-украінскай мяжы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.10.2018 15:26
Украінскія памежнікі канфіскавалі 100 адзінак зброі і каля 12 тыс. боепрыпасаў.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакphoto:pixabay.com/Creative Commons CC0

З пачатку 2018 года беларускія памежнікі затрымалі на мяжы з Украінай каля 80 адзінак зброі і 1 200 боепрыпасаў, а ўкраінскія памежнікі 100 адзінак зброі, каля 12 тыс. боепрыпасаў, паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Анатоль Лапо.

«Памежнікі абедзьвюх краін зробяць усё магчымае, каб спыняць гэтыя патокі. Мы працуем разам», – падкрэсьліў Анатоль Лапо.

У верасьні Аляксандр Лукашэнка заявіў пра наяўнасьць пагрозы перапраўкі зброі з Украіны ў Беларусь і загадаў узмацніць беларуска-ўкраінскую мяжу.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт