Logo Polskiego Radia
Print

Адбыўся канфлікт паміж футбалістам Вячаславам Глебам і абаронцамі Курапатаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.10.2018 10:48
Гулец выехаў з тэрыторыі рэстарана і спыніўся даведацца, на якой падставе яго здымаюць на відэакамэру.
Наведвальнікі «Паедзем паядзім»Наведвальнікі «Паедзем паядзім»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Каля рэстарана «Паедзем паямо» адбыўся канфлікт паміж футбалістам Вячаславам Глебам і абаронцамі Курапатаў.
Ля ўезду ў скандальна вядомы рэстаран «Паедзем паямо» каля Курапатаў увечары 13 кастрычніка паўстаў канфлікт паміж футбалістам Вячаславам Глебам (малодшы брат больш пасьпяховага Аляксандра Глеба) і абаронцамі ўрочышча, якія несьлі вахту з 31 траўня.
Як паведамляе БелаПАН, гулец выехаў з тэрыторыі рэстарана і спыніўся даведацца, на якой падставе яго здымаюць на відэакамэру. Пачуўшы, што гэта робіцца на законных падставах, ён пачаў здымаць у адказ. Актывістка Ганна Шапуцька, якая разьмясьціла ў «Фэйсбуку» відэазапіс інцыдэнту, спытала ў футбаліста, хто яму даў права «сюды езьдзіць» і «парушаць закон», і назвала яго «проста злачынцам», у якога «не засталося сумленьня».
Далей жонка гульца выкінула з акна машыны бутэльку, і пара зьехала.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт