Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі дзясяты тыдзень запар падымаецца кошт паліва

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.10.2018 17:04
«Белнафтахім»: беларускія НПЗ працуюць у складаных умовах апераджальнага росту коштаў на нафту ў параўнаньні з цэнамі на нафтапрадукты.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі дзясятую тыдзень запар падымаецца кошт паліва
Дзясяты тыдзень запар у Беларусі падымаецца кошт аўтамабільнага паліва. Чарговы рост цэн на аўтазаправачных станцыях адбыўся 14 кастрычніка, пра што заявілі ў «Белнафтахіме».
Цэны на бэнзін і дызэльнае паліва вырасьлі на 1 капейку. Паліва цяпер каштуе:
АІ-92-К5-Эўра – 1 руб. 39 кап.,
АІ-95-К5-Эўра – 1 руб. 47 кап.,
АІ-98-К5-Эўра – 1 руб. 68 кап.,
Дызэльнае паліва – 1 руб. 47 кап.
У «Белнафтахіме» таксама зьвярнулі ўвагу, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у «складаных умовах апераджальнага росту коштаў на нафту ў параўнаньні з цэнамі на нафтапрадукты». Паводле зьвестак канцэрна, з пачатку году нафта падаражэла на 59%, а паліва ў Беларусі – толькі на 14%.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт