У Менску з-за моцнага туману затрымалі прыбыцьцё шэрагу авіярэйсаў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.10.2018 10:58
                    
                    Прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» не змаглі рэйсы «Белавія» й шэрагу іншых перавозчыкаў з Масквы, Кіева, Запарожжа, Астаны й Вільні.
                
 Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0
                     
У Менску з-за моцнага туману затрымалі прыбыцьцё шэрагу авіярэйсаў
У Менску на некалькі гадзінаў затрымалі прыбыцьцё шэрагу авіярэйсаў. Як піша TUT.by, прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» не змаглі рэйсы «Белавія» й шэрагу іншых перавозчыкаў з Масквы, Кіева, Запарожжа, Астаны й Вільні.
Сытуацыя была зьвязаная з умовамі надвор’я – уначы й раніцай над сталіцай стаяў моцны туман.
Падобныя атмасфэрныя зьявы былі і ў многіх іншых раёнах краіны. Як перадае БелТА са спасылкай на Белгідрамэт, начныя й ранішнія туманы абумоўленыя антыцыклёнам, які ўплывае на надвор’е на ўсёй тэрыторыі краіны.

эўрарадыё/вс