У Менску паставяць конны помнік князю Глебу Менскаму
Скончыўся першы этап адкрытага конкурсу на стварэньне помніка Глебу Менскаму, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны» са спасылкай на старшыню камітэта архітэктуры й горадабудаўніцтва Менгарвыканкама Паўла Лучыновіча.
Заяўкі падалі 17 аўтараў. Сярод чальцоў журы спэцыялісты з розных абласьцей – скульптары, архітэктары, гісторыкі, мастацтвазнаўцы.
«Журы аднагалосна пастанавіла, што помнік павінен разьмяшчацца ў Верхнім горадзе на высокім пункце – насупраць Катэдральнага сабора. Гэта знакавае месца для сталіцы. Акрамя таго, мы прыйшлі да высновы, што гэта павінен быць конны помнік – такога ў Менску няма, хоць іх усталёўваюць ва ўсіх буйных гарадах»: – растлумачыў Павал Лучыновіч.
На дапрацоўку твораў скульптурам дадуць яшчэ месяц. Усе, хто падаваў заяўкі, будуць працягваць удзел у конкурсе. Усе конкурсныя работы зашыфраваныя кодамі, члены журы не ведаюць, хто іх аўтары.
Як мяркуецца, кампазыцыю паставяць у Верхнім горадзе ў наступным годзе. Што цікава, 13 верасьня 2019-га – напярэдадні Дня горада Менска – споўніцца 900 гадоў зь дня сьмерці Глеба Менскага.
nn.by/эж