230 выпадкаў адзёру зафіксавана ў Беларусі зь лютага
Паводле Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, пераважная колькасьць выпадкаў гэта – завазная інфэкцыя, звычайна з Украіны, дзе цяпер досыць складаная эпідэміялягічная сытуацыя. Таксама былі адзінкавыя выпадкі захварэлых украінскіх грамадзян, якія прыехалі ў Беларусь.
85% захварэлых на адзёр не прышчапляліся, у тым ліку ў сувязі з адмовай ад прышчэпак, або былі прышчэпленыя не цалкам. Мэдыкі нагадваюць, што адзёр зьяўляецца небясьпечным захворваньнем, якое часам прыводзіць да сьмяротнага выніку. Асабліва настойліва рэкамэндуюць праверыць свой прышчэпачны статус тым, хто забіраецца за мяжу, а калі вакцынацыі не было, то зрабіць прышчэпку.
Першы выпадак адзёру сёлета выявілі ў Ваўкавыску, дзе захварэла 5-гадовая дзяўчынка. Затым успышку захворваньняў зафіксавалі ў Гомельскай вобласьці, куды інфэкцыю прывезьлі з Адэсы. Выпадкі адзёру фіксаваліся таксама ў Берасьцейскай вобласьці, у Менску і ў Менскай вобласьці.
Спэцыялісты мяркуюць, што ў Беларусі няма сур’ёзнай пагрозы масавага распаўсюду гэтага захворваньня, бо прышчэпкі зробленыя болей чым 90% насельніцтва, у той час як суседняй Украіне вакцынаваныя толькі 30-35%, а выпадкаў адзёру было ўжо болей за 30 тысяч.
euroradio.fm/эж
Паводле Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, пераважная колькасьць выпадкаў гэта – завазная інфэкцыя, звычайна з Украіны, дзе цяпер досыць складаная эпідэміялягічная сытуацыя. Таксама былі адзінкавыя выпадкі захварэлых украінскіх грамадзян, якія прыехалі ў Беларусь.
85% захварэлых на адзёр не прышчапляліся, у тым ліку ў сувязі з адмовай ад прышчэпак, або былі прышчэпленыя не цалкам. Мэдыкі нагадваюць, што адзёр зьяўляецца небясьпечным захворваньнем, якое часам прыводзіць да сьмяротнага выніку.
Асабліва настойліва рэкамэндуюць праверыць свой прышчэпачны статус тым, хто забіраецца за мяжу, а калі вакцынацыі не было, то зрабіць прышчэпку.