Рассельгаснагляд зьняў забарону на пастаўкі беларускага малака й ялавічыны
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.10.2018 13:47
Адмене забароны папярэднічалі перамовы прадстаўнікоў Рассельгаснагляду з намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі.
Myriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain
Рассельгаснагляд зьняў забарону на пастаўкі беларускага малака й ялавічыны
З пятніцы, 12 кастрычніка, Фэдэральная служба па вэтэрынарнаму й фітасанітарнаму наглядзе Расеі (Рассельгаснагляд) здымае забарону на пастаўкі прадукцыі зь пяці беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
Адмене забароны папярэднічалі перамовы прадстаўнікоў Рассельгаснагляду з намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі, дырэктарам Дэпартамэнта вэтэрынарнага й харчовага нагляду Іванам Смільгінем.
У выніку прадстаўленых беларускім бокам матэрыялаў, а таксама пасьля зьверкі аб'ёмаў пастаўлянай зь Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі Рассельгаснагляд прыняў рашэньне аднавіць пастаўкі натуральнамалочнай прадукцыі (ААТ «Малочны сьвет»), пастэрызаванага малака налівам (ІПУСПП «Дзецкасельскі гарадок» філіял «Віраўлянскі»), натуральнамалочнай прадукцыі (ДП «Малочны гасьцінец»), малака пітнога (ААТ «Менскі малочны завод № 1»), ялавічыны (ААТ «Стаўбцоўскі мясакансэрвавы камбінат»).

эўрарадыё/вс