Абвешчаны ўладальнік літаратурнай прэміі імя Гедройца
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
12.10.2018 09:43
Прэмія імя народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройца заснаваная ў 2011-м.
photo: radyjo.net/Яраслаў Іванюк
Абвешчаны ўладальнік літаратурнай прэміі імя Гедройця
У Менску 11 кастрычніка ўзнагародзілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Уладальнікам галоўнай узнагароды й чэку на 5000 эўра стаў Уладзімер Арлоў за кнігу «Танцы над горадам». 2 месца было прысуджана Альгерд Бахарэвіч за кнігу «Сабакі Эўропы», а 3 месца – Вінцэсю Мудрову за кнігу «Забойца анёла».
Нагадаем, сёлетнім уладальнікам прэміі імя Ежы Гедройця быў Зьміцер Бартосік з кнігай «Быў у пана верабейка гаварушчы». Прэмія імя народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройця заснаваная ў 2011-м. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу мастацкай прозы, выдадзеную ў мінулым годзе.
Аўтар кнігі, якая заняла трэцяе месца, атрымае публікацыю кнігі ў выдавецтвы «Кнігазбор»; другое – творчую стыпэндыю ў Доме творчасьці пісьменьнікаў на высьпе Готлянд у Швэцыі; пераможца прэміі – чэк на 5000 эўра. Фундатары прэміі зьяўляюцца Фонд «Вяртаньне» і Польскі інстытут у Менску.
эж
У Менску 11 кастрычніка ўзнагародзілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
Уладальнікам галоўнай узнагароды й чэку на 5000 эўра стаў Уладзімер Арлоў за кнігу «Танцы над горадам». 2 месца было прысуджана Альгерду Бахарэвіч за кнігу «Сабакі Эўропы», а 3 месца – Вінцэсю Мудрову за кнігу «Забойца анёла».
Нагадаем, леташнім уладальнікам прэміі імя Ежы Гедройца быў Зьміцер Бартосік з кнігай «Быў у пана верабейка гаварушчы».
Прэмія імя народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройца заснаваная ў 2011-м. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу мастацкай прозы, выдадзеную ў мінулым годзе.
Аўтар кнігі, якая заняла трэцяе месца, атрымае публікацыю кнігі ў выдавецтвы «Кнігазбор»; другое – творчую стыпэндыю ў Доме творчасьці пісьменьнікаў на высьпе Готлянд у Швэцыі; пераможца прэміі – чэк на 5000 эўра. Фундатары прэміі зьяўляюцца Фонд «Вяртаньне» і Польскі інстытут у Менску.
svaboda.org/эж