У Берасьці пакаралі пікетоўцаў супраць акумулятарнага заводу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.10.2018 15:45
                    
                                 
                
                
                    Завод будуе кітайская кампанія. Людзі баяцца, што выкіды з прадпрыемства падарвуць ім здароўе. 
                
                
                    
                        
фота: svaboda.org
                     
                
                
                
               
                
                         У Ленінскім судзе Берасьця адбыліся працэсы над пратэстоўцамі супраць акумулятарнага зводу. Юлію Зубік судзілі за ўдзел у акцыі 7 кастрычніка, Канстанціна Астапука – за непадпарадкаваньне міліцыянтам 30 верасьня.
Судзьдзя Ленінскага суду Берасьця Аляксандар Семянчук пакараў штрафам на 5 базавых велічыняў (122,5 рубля) Юлію Зубік, затрыманую 7 кастрычніка за тое, што ў яе на вопратцы была налепка супраць акумулятарнага заводу. Яна кажа, што ўпершыню ў жыцьці асуджаная за ўдзел у масавай акцыі.
Судзьдзя таго ж суду Дзьмітры Шурын аштрафаваў на 73,5 рубля Канстанціна Астапука. На яго быў складзены пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні пасьля акцыі 30 верасьня. За ўдзел у той акцыі ў майцы з надпісам супраць акумулятарнага заводу Астапук быў пакараны раней штрафам у 343 рублі.
Сёньняшнія суды былі перанесеныя з 8 кастрычніка, тады адбываліся працэсы яшчэ над двума ўдзельнікамі акцыі. Тацяна Фесікава і Андрэй Астапчук атрымалі па 245 рублёў штрафу за выхад на плошчу 7 кастрычніка.
www.svaboda.org/нг