Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі крыху менш непаўналетніх пакутуе ад псыхічных расстройстваў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.10.2018 13:38
Паводле ацэнкі СААЗ, у 20% дзяцей і падлеткаў у сьвеце маюцца псыхічныя праблемы.
www.pixabay.com

У Беларусі зьніжаецца колькасьць непаўналетніх з расстройствамі псыхікі ды паводзінаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя з нагоды Сусьветнага дня псыхічнага здароўя, які адзначаецца 10 кастрычніка.

За апошнія пяць гадоў колькасьць дзяцей да 17 гадоў з такімі праблемамі, якія ўпершыню зьвярнуліся за псыхіятрычнай дапамогай, таксама зьнізілася. Мэдыкі адзначаюць, што вядучую ролю сярод псыхічных расстройстваў у дзіцячым і падлеткавым узросьце гуляюць праблемы псыхалягічнага разьвіцьця, эмацыйныя ды паводзінныя адхіленьні.

Паводле ацэнкі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, у 20% дзяцей і падлеткаў у сьвеце маюцца псыхічныя праблемы, прыкладна палова з якіх пачынаецца ва ўзросьце да 14 гадоў. Другая вядучая прычына сьмерці сярод 15-29-гадовых – самагубства.

Ужываньне алькаголю і забароненых наркотыкаў сярод падлеткаў зьяўляецца сурʼёзнай праблемай у многіх краінах і можа прывесьці да рызыкоўных паводзінаў, такім як небясьпечны сэкс ці небясьпечнае кіраваньне. Парушэньні харчаваньня таксама выклікаюць непакой, падкрэсьлівае СААЗ. За апошнія тры гады ў Беларусі больш асобаў зьвяртаецца па дапамогу ў сувязі з нэўратычнымі, зьвязанымі са стрэсам расстройствамі.

Між тым колькасьць непаўналетніх пад наглядам, якія пакутуюць ад праблем, зьвязаных з ужываньнем псыхаактыўных сродкаў, з 2013 году зьменшылася на 6,2%. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, гэта абумоўлена тым, што ў рэгіёнах пастаянна ўкараняюцца новыя мэтады лячэньня, прафіляктыкі і рэабілітацыі наркалягічных захворваньняў у дзяцей і падлеткаў.

belapan.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт