Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства культуры адказала пра закон аб бел-чырвона-белым сьцягу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.10.2018 17:00
"Адказ можна зьвесьці да аднаго сказу: гэта пытаньне ня нашай кампэтэнцыі".
фота: Я. Іванюк/radyjo.net

Міністэрства культуры адказала пра закон аб бел-чырвона-белым сьцягу
Адказ прыйшоў на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай.
«Калі казаць коратка, то адказ можна зьвесьці да аднаго сказу: гэта пытаньне ня нашай кампэтэнцыі» — сказала 8 кастрычніка Свабодзе Канапацкая.
Паводле яе, паколькі ў лісьце зь Міністэрства культуры, як, дарэчы, і ў адказах яшчэ з двух міністэрстваў — унутраных спраў і юстыцыі, няма стаўленьня міністэрстваў да законапраекту і бел-чырвона-белага сьцяга, то давядзецца зьвяртацца ў іншыя інстанцыі. «Куды канкрэтна, мы вырашым з маёй калегай Аленай Анісім, таму што законапраект аб бел-чырвона-белым сьцягу мы рыхтавалі супольна», — удакладніла Канапацкая.
Абедзьве дэпутаткі выказвалі думку, што трэба дазволіць вольнае выкарыстаньне гістарычнага сьцяга ў Беларусі, у тым ліку дзяржаўнымі ўстановамі, і абараніць яго ад неправамерных перашкод у выкарыстаньні.
Пазыцыя МУС: «У пададзеным праекце закону няма нарматыўных праўных загадаў і даручэньняў», якія датычацца ведамства.
Пазыцыя Міністэрства юстыцыі: «Законапраект неабходна ўзгадніць з шэрагам дзяржаўных органаў, у прыватнасьці зь Міністэрствам культуры».
https://www.svaboda.org/a/29531736.html

Адказ прыйшоў на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай. «Калі казаць коратка, то адказ можна зьвесьці да аднаго сказу: гэта пытаньне ня нашай кампэтэнцыі» — сказала 8 кастрычніка Свабодзе Канапацкая.

Паводле яе, паколькі ў лісьце зь Міністэрства культуры, як, дарэчы, і ў адказах яшчэ з двух міністэрстваў — унутраных спраў і юстыцыі, няма стаўленьня міністэрстваў да законапраекту і бел-чырвона-белага сьцяга, то давядзецца зьвяртацца ў іншыя інстанцыі.

«Куды канкрэтна, мы вырашым з маёй калегай Аленай Анісім, таму што законапраект аб бел-чырвона-белым сьцягу мы рыхтавалі супольна», — удакладніла Канапацкая.

Абедзьве дэпутаткі выказвалі думку, што трэба дазволіць вольнае выкарыстаньне гістарычнага сьцяга ў Беларусі, у тым ліку дзяржаўнымі ўстановамі, і абараніць яго ад неправамерных перашкод у выкарыстаньні.

Пазыцыя МУС: «У пададзеным праекце закону няма нарматыўных праўных загадаў і даручэньняў», якія датычацца ведамства.

Пазыцыя Міністэрства юстыцыі: «Законапраект неабходна ўзгадніць з шэрагам дзяржаўных органаў, у прыватнасьці зь Міністэрствам культуры».

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт