Аляксандар Лукашэнка 8 кастрычніка прыняў у Менску трэцяга прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанку.
Прэс-служба Лукашэнкі перадае толькі тое, што сказаў Лукашэнка: што гатовы абмеркаваць «шмат праблемаў» і што адна зь іх — выхад Украіны з Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. Сярод іншага Лукашэнка згадаў, што бачыў украінскі сьцяг на саміце ў Душанбэ (прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі там не было).
Лукашэнка дадаў, што «рваць усялякія сувязі з нашымі дзяржавамі паасобку і агулам з СНД нявыгадна», і што працэс выхаду з СНД не адбудзецца за адзін дзень.
«Я заўсёды казаў пра тое, што выйсьці прасьцей, чым потым увайсьці, калі трэба будзе, — казаў Лукашэнка. — Але гэта сувэрэнная справа Ўкраіны, мы вымушаныя з гэтым лічыцца».
Што адказаў Віктар Юшчанка, не перадаецца. Не паведамляецца нават, дзе прайшла сустрэча, але, мяркуючы па фота і адсутнасьці паведамленьняў пра паездкі Лукашэнкі, сустрэча праходзіла ў Менску.
Лукашэнка таксама казаў пра «падзеі ва Ўкраіне», у якія Беларусь ня хоча ўмешвацца, «калі нас не папросяць», згадаў «прыток зброі праз украінскую мяжу». Акрамя таго, ён згадваў, што ў гады прэзыдэнцтва Юшчанкі «былі ня горшыя часы, асабліва між нашымі дзяржавамі», таксама талы «як бы ні было складана, і з Расейскай Фэдэрацыяй знаходзілі агульную мову».
Цяпер Юшчанка не займае ніякіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку ў СНД. Ад траўня 2018 году ён - старшыня назіральнай рады «Альпары-банку». З 2005 па 2010 гады Юшчанка займаў пасаду прэзыдэнта Ўкраіны.
Аляксандр Лукашэнка 8 кастрычніка прыняў у Менску трэцяга прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанку.

радыё свабода/вс