Logo Polskiego Radia
Print

Ад сёньня ў пункце пропуску «Брузгі» зьмянілася схема руху транспарту

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.10.2018 08:02
Зьмены зьвязаныя з рэканструкцыяй аўтамабільнага кантрольна-прапускнога пункту.
radyjo.net

З панядзелку, 8 кастрычніка, у пункце пропуску «Брузгі» (польскі КПП «Кузьніца») на беларуска-польскай мяжы могуць узьнікнуць цяжкасьці з рухам транспарту. Пра гэта папярэдзілі на Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

З 8 па 12 кастрычніка ў «Брузгах» зьменіцца схема руху транспарту, які выяжджае зь Беларусі ў Польшчу, што зьвязана з рэканструкцыяй пункта пропуску. Усе машыны будуць рухацца на выезд па адной паласе руху.

Мытнікі рэкамэндуюць кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю й пры неабходнасьці выбіраць іншыя кантрольна-прапускныя пункты.

тэлеграф/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт