Макей абмеркаваў з генсекам ААН пытаньні разьвіцьця і рэфармаваньня арганізацыі
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 кастрычніка сустрэўся з генэральным сакратаром ААН Антоніў Гутэрышам.
Беларускі бок выказаў падтрымку ініцыятывам генэральнага сакратара ААН «Моладзь-2030» і «Пакаленьне без абмежаваньняў», закліканым дапамагчы маладым людзям забясьпечыць якасную адукацыю й годную працу. Са свайго боку Гутэрыш высока ацаніў актыўную працу Беларусі ў арганізацыі, у прыватнасьці па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця й падтрыманьні рэгіянальнай бясьпекі.
Кіраўнік беларускага МЗС перадаў генэральнаму сакратару ААН запрашэньне ад імя Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь з афіцыйным візытам, а таксама ўзяць удзел у цырымоніі адкрыцьця II Эўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў чэрвені 2019 года.
У межах знаходжаньня ў ЗША адбылася сустрэча Уладзімера Макея з прэзыдэнтам Сусьветнага яўрэйскага кангрэса Рональдам Лаўдэрам. Бакі абмеркавалі магчымасьці ўзаемадзеяньня і ўдзелу ў сумесных мерапрыемствах і праектах, стан і пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносін.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства сустрэўся таксама з дырэктарам Яўрэйскага музэя Нью-Ёрка Клаўдыяй Гулд. Яны абмеркавалі пытаньні супрацоўніцтва паміж беларускімі музэямі і Яўрэйскім музэям Нью-Ёрка. Суразмоўцы сышліся ў меркаваньні аб неабходнасьці ўмацаваньня культурнага ўзаемадзеяньня паміж краінамі.
У межах наведваньня музэя беларускі дыплямат азнаёміўся з выставай работ мастакоў-авангардыстаў віцебскай школы «Шагал, Лісіцкі, Малевіч», якая ўключае шэраг твораў, прадстаўленых музэямі Менска й Віцебска.
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 кастрычніка сустрэўся з генэральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.
Беларускі бок выказаў падтрымку ініцыятывам генэральнага сакратара ААН «Моладзь-2030» і «Пакаленьне без абмежаваньняў», закліканым дапамагчы маладым людзям забясьпечыць якасную адукацыю й годную працу.
Са свайго боку Гутэрыш высока ацаніў актыўную працу Беларусі ў арганізацыі, у прыватнасьці па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця й падтрыманьні рэгіянальнай бясьпекі.

belapan.by/эж