Logo Polskiego Radia
Print

Транспартны падатак «адвяжуць» ад тэхагляду

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.10.2018 12:07
Прэмʼер-міністар Беларусі паведаміў, што новая схема, па папярэдніх зьвестках, запрацуе зь 1 ліпеня 2019 года.
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Транспартны падатак «адвяжуць» ад тэхагляду
Дзяржпошліну на допуск да дарожнага руху ня будуць уключаць і ў кошт паліва, як гэта было калісьці. Пра гэта распавёў 5 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Румас.
Асноўным рашэньнем пытаньня ўрад бачыць адвязваньне выплаты пошліны ад праходжаньня тэхагляду.
«Права на доступ да дарожнага руху кіроўцы будуць аплачваць у АРІП – на тэрмін ад 1 месяца. То бок, будзе адноўлена справядлівасьць у дачыненьні да тых асоб, хто выкарыстоўвае аўтамабіль ня круглы год. Самае складанае тут – сыстэма кантролю, якая дазволіць выяўляць тых, хто збор не заплаціў», – расказаў прэмʼер-міністар.
Паводле Румаса, вырашыць пытаньне з неплацельшчыкамі пошліны на допуск да дарожнага руху дапаможа параўнаньне базы АРІП з базамі фотафіксацыі й праходжаньня тэхагляду.
«І тады хто не заплаціў за допуск да руху – будзе плаціць у падвойным памеры», – дадаў Румас.
Прэмʼер-міністар Беларусі паведаміў, што новая схема, па папярэдніх зьвестках, запрацуе зь 1 ліпеня 2019 года.
nn.by/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт