Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія дэсантнікі штурмам «ўзялі» аэрапорт пад Лунінцом

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.10.2018 19:02
У вучэньнях задзейнічана больш за 1500 тысяч дэсантнікаў з Расеі й Беларусі, каля 700 адзінак ваеннай тэхнікі.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by

Расейскія дэсантнікі штурмам «ўзялі» аэрапорт пад Лунінцом
Актыўная фаза беларуска-расейскіх тактычных вучэньняў праходзіць 3-5 кастрычніка на трох ваенных палігонах Берасьцейска вобласьці.
У вучэньнях задзейнічана больш за 1500 тысяч дэсантнікаў з Расеі й Беларусі, каля 700 адзінак ваеннай тэхнікі. Расею прадстаўляе ўзмоцнены батальён Разанскага парашутна-дэсантнага палка.
У прыватнасьці, падразьдзяленьне расейскіх дэсантнікаў у складзе аднаго з асобных дэсантна-штурмавых батальёнаў Сіл спэцыяльных апэрацый Рэспублікі Беларусь зьдзейсьніла 200-кілямэтровы марш па цяжкай лясіста-балоцістай мясцовасьці, пасьля чаго ў раёне Лунінца пачало дэблякаваньне аэрадрома, які быў захоплены незаконным узброеным фармаваньнем.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Расеі, дэсантнікі пасьпяхова правялі штурм і зачыстку ваеннага аэрадрома ад бандфармаваньняў і ўзялі пад ахову ўсе аб'екты на яго тэрыторыі. Была забясьпечаная магчымасьць прыёму ваенна-транспартных самалётаў і галоўных сіл дэсанту з узбраеньнем і ваеннай тэхнікай.
Таксама расейскія й беларускія дэсантнікі правядуць актыўныя разьведвальна-баявыя дзеяньні на часова захопленых тэрыторыях, сумесна адпрацуюць захоп і ўтрыманьне важных абʼектаў і межаў.

Актыўная фаза беларуска-расейскіх тактычных вучэньняў праходзіць 3-5 кастрычніка на трох ваенных палігонах Берасьцейска вобласьці.

У вучэньнях задзейнічана больш за 1500 дэсантнікаў з Расеі й Беларусі, каля 700 адзінак ваеннай тэхнікі. Расею прадстаўляе ўзмоцнены батальён Разанскага парашутна-дэсантнага палка.

У прыватнасьці, падразьдзяленьне расейскіх дэсантнікаў у складзе аднаго з асобных дэсантна-штурмавых батальёнаў Сіл спэцыяльных апэрацый Рэспублікі Беларусь зьдзейсьніла 200-кілямэтровы марш па цяжкай лясіста-балоцістай мясцовасьці, пасьля чаго ў раёне Лунінца пачало дэблякаваньне аэрадрома, які быў захоплены незаконным узброеным фармаваньнем.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Расеі, дэсантнікі пасьпяхова правялі штурм і зачыстку ваеннага аэрадрома ад бандфармаваньняў і ўзялі пад ахову ўсе аб'екты на яго тэрыторыі. Была забясьпечаная магчымасьць прыёму ваенна-транспартных самалётаў і галоўных сіл дэсанту з узбраеньнем і ваеннай тэхнікай.

Таксама расейскія й беларускія дэсантнікі правядуць актыўныя разьведвальна-баявыя дзеяньні на часова захопленых тэрыторыях, сумесна адпрацуюць захоп і ўтрыманьне важных абʼектаў і межаў.

naviny.by/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт