ЭП заклікаў Беларусь зьняць абвінавачаньні з фігурантаў «справы БелТА»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.10.2018 17:23
                    
                                 
                
                
                    Эўрапарлямэнт згадвае ператрусы, якія адбыліся сёлета ў жніўні ў рэдакцыях tut.by і БелаПАН у сувязі са «справай БелТА». 
                
                
                    
                        
Комплекс будынкаў Эўрапейскага парлямэнту ў горадзе Страсбург (Францыя) pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У чарговай рэзалюцыі, прынятай 4 кастрычніка, Эўрапарлямэнт адзначыў, што ў Беларусі працягвае пагаршацца сытуацыя са свабодай СМІ. Прыкладам гэтага эўрапарлямэнтары назвалі «сур'ёзны перасьлед рэдактараў незалежных навінавых парталаў і журналістаў».
Эўрапарлямэнт згадвае ператрусы, якія адбыліся сёлета ў жніўні ў рэдакцыях tut.by і БелаПАН у сувязі са «справай БелТА». Затрыманьні журналістаў і рэдактараў па гэтай справе Эўрапарлямэнт разглядае як неадпаведную меру й заклікае беларускія ўлады зьняць зь іх усе абвінавачаньні. Таксама дэпутаты заклікаюць афіцыйны Менск неадкладна спыніць блякаваньне сайта «Хартыяʼ97» на тэрыторыі краіны.
эўрарадыё/вс